Тры ў адным | Друк |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
06.10.2013 14:06

Для кармэліткі думаць пра таго, каго яна любіць, — значыць маліцца за яго...
(Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус)

Не так часта ў сучасным рытме жыцця і інфармацыйным патоку мудрыя думкі застаюцца ў галаве даўжэй, чым паўхвіліны. Але вось гэтая... зачаравала і не адпускае. Што для нас складана, тое аказваецца простым, як дыханне: любіць — думаць — маліцца.

Прыгожы акорд, гармонія быцця на свеце, чысціня і напоўненасць сэнсам думак, — усяго толькі адзін кароткі выраз...

На адыходзе дня (хай сабе і ноч на дварэ) падумаем пра сваіх любімых людзей. Можа, не такой дасканалай атрымаецца малітва, як у кармэлітак, але сапраўды — хто, акрамя нас, падумае пра тых, каго мы любім?

Тэрэса Клімовіч

 
© 2003-2024 Catholic.by