Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Адышоў у вечнасць а. Альберт Зянон Туроўскі OFM, былы вікарый у Будславе
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.07.2017 09:03

2 ліпеня на 69 годзе жыцця, прабываючы ў санаторыі, адышоў у вечнасць а. Альберт Зянон Туроўскі OFM. Святар належаў да правінцыі Святога Арханёла Міхала ордэна Братоў Меншых ва Украіне.

 
«Марыя, благаславі нашу Радзіму!»: урачыстасці Маці Божай завяршыліся ў Будславе (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2017 13:37

У Будславе завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай. На фэст у Нацыянальны санктуарый сёлета прыбыло некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў, з якіх больш за 2300 — пешшу.

 
Конрад Паўлік, пасол Польшчы ў Беларусі: Мая інтэнцыя ў Будславе — аб паспяховых узаемаадносінах нашых краін
Беларусь
01.07.2017 12:18

Нацыянальны санктуарый у Будславе 1 ліпеня наведаў пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік, які прыняў удзел у цэнтральнай святой Імшы.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
Іерархі
01.07.2017 10:47

Школай вернасці Хрысту назваў марыйную пабожнасць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. 1 ліпеня іерарх узначаліў ранішнюю св. Імшу з новапрэзбітэрамі на палявым алтары перад святыняй.

 
Будслаў у тысячах агнёў: начная працэсія і Імша ў санктуарыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.07.2017 01:23

Тысячамі агеньчыкаў зіхаціць сквер перад касцёлам. Сапраўдная вогненная рака! У кожнага верніка — свой зніч у руках. Аб тым, з якой сілай гарыць агонь унутры кожнага з іх, ведае толькі Бог.

 
«Пілігрымаванне вучыць нас слухаць сябе, людзей і Бога»: у Будславе прайшла Імша для пілігрымаў
Беларусь
30.06.2017 20:56

Жыць духам Евангелля і дзякаваць Марыі за пройдзены шлях заахвоціў пілігрымаў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
«Веру, што адбудзецца цуд»: будслаўскія пілігрымы і іх інтэнцыі
Беларусь
30.06.2017 18:02

Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.

 
Больш за 2300 пешых пілігрымаў прыйшло на ўрачыстасці ў Будслаў
Беларусь
30.06.2017 17:29

За хвіліну да ўваходу ў санктуарый яны ўсміхаюцца, гучна спяваюць і махаюць хусцінкамі. Яны дайшлі! Яны ў Будславе!!

 
На фестывалі «Магутны Божа» выступіў гурт Laudans
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2017 15:51

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, на адкрытай канцэртнай пляцоўцы ў самым цэнтры Магілёва ўпершыню выступіў каталіцкі гурт Laudans. Гурт даў амаль гадзінную праграму, а на заканчэнне выступу атрымаў дыплом удзельнікаў XXII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».

 
Пілігрымка з Ракава першай увайшла ў Будслаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2017 14:02

У гэтым годзе, як і летась, самай першай пілігрымкай, якую прывітаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака OFM, стала пілігрымка з Ракава.

 
На фэсце ў Будславе будзе ўсталявана палатка Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай майстэрні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2017 09:41

На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх палатак з’явіцца адна новая — пункт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай Майстэрні, якія штогод праходзяць у Івянцы.

 
Для навагрудскай моладзі прайшлі рэкалекцыі ва Усялюбе
Беларусь
30.06.2017 09:08

З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выязныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў вёсцы Усялюб. У духоўных разважаннях прынялі ўдзел амаль 20 чалавек.

 
Праграма ўрачыстасцяў у Будславе 30 чэрвеня – 1 ліпеня
Беларусь
30.06.2017 08:25

Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Праграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка.

 
29 чэрвеня — урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла
Каляндар
29.06.2017 08:24

29 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. У гэты дзень узгадваем, што кожны — і рыбак, і фарысей — можа дасягнуць Божага Валадарства і стаць «лаўцом людзей» і Апосталам народаў.

 
У мінскай архікатэдры маліліся за Янку Купалу ў 75-ю гадавіну яго смерці
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.06.2017 21:12

28 чэрвеня, у вігілію ўрачыстасці свв. Апосталаў Пятра і Паўла, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры з нагоды 75 гадавіны трагічнай смерці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.