Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Успамін Маці Божай Вастрабрамскай
Каляндар
16.11.2011 11:03

16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных.

 
16 лістапада — Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці
Каляндар
16.11.2011 10:36

16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці. Пад гэтым паняццем разумеецца  павага, прыняцце і правільнае разуменне шматстайнасці культур свету, форм выражэння і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці.

 
Кардынал Курт Кох: Касцёл у Беларусі хоча працаваць
Інтэрв'ю
15.11.2011 15:49

«Каталіцкі Касцёл у Беларусі жывы. Ён сведчыць сваю веру і ставіць перад сабою шмат выклікаў, хоча працаваць, быць актыўным», — адзначыў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю для Сatholic.by. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыбыў у Мінск для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу.

 
10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
Каляндар
10.11.2011 09:55

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё адзначаецца 10 лістапада. Свята была абвешчана ў 2001 г., а ў першыню адзначалася ў 2002 г.

 
Успамін усіх памерлых вернікаў
Каляндар
02.11.2011 08:37

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

 
Генерал Ордэна Братоў Меншых канвентуальных: беларусаў буду ўзгадваць як людзей з адкрытым сэрцам
Інтэрв'ю
28.10.2011 13:24

Беларусь упершыню наведаў генерал Ордэна Братоў Меншых канвентуальных айцец Марк Таска OFM Conv. Візіт, па прызнанні самога айца генерала, быў неафіцыйным — ён прыехаў адведаць сваіх братоў.

 
Катарына Хульманава: Цэнтральная і Усходняя Еўропа мае вялікія багацці, якія яна можа прынесці ў еўрапейскую культуру
Інтэрв'ю
28.10.2011 10:48

24 кастрычніка 2011 г. у Беларусь прыбыла кіраўніцтва Еўрапейскага форуму нацыянальных камітэтаў свецкіх. Катарына Хульманава са Славакіі распавядае аб працы фонду і аб мэтах візіту еўрапейскай дэлегацыі ў Беларусь.

 
17 кастрычніка — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі
Каляндар
17.10.2011 15:40

Ігнацый — адзін з першых сведкаў Хрыста. Яго называлі Тэофорос — з грэцк. «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што св. Ігнацый быў тым дзіцем, якога Хрыстус, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае».

 
Адзначаем Дзень маці
Каляндар
14.10.2011 05:55

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень віншуем маці і цяжарных жанчын, якія прынялі дар жыцця і прысвяцілі сябе выхаванню дзяцей.

 
13 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў
Каляндар
13.10.2011 11:57

Дадзены дзень адзначаецца з 1989 г. Яго мэта заключаецца ў павышэнні ўзроўня свядомасці таго, якімі мерамі можна знізіць рызыку бедстваў. Сёлета дзень адзначаецца пад дэвізам «Уцягванне дзяцей і юнацтва ў дзейнасць па змяншэнню небяспекі бедстваў».

 
7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Паны Марыі Ружанцовай
Каляндар
07.10.2011 10:16

Устанаўленне дадзенага ўспаміну звязана з імем папы Пія V. Калі ў канцы XVI ст. над Еўропай навісла пагроза захопу Асманскай імперыяй, Папа горача маліўся да Маці Божай. І ў бітве пры Лепанто, 7 кастрычніка 1571 г., еўрапейскае войска перамагло туркаў. Таму гэты дзень быў устаноўлены як успамін Маці Божай Пераможнай.

 
5 кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка
Каляндар
05.10.2011 01:03

Сусветны дзень настаўнікаў адзначаецца 5 кастрычніка. У Беларусі асоб гэтай прафесіі віншуюць у першую нядзелю кастрычніка.

 
Узгадваем святога Францішка Асізскага
Каляндар
04.10.2011 09:43

4 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Францішка Асізскага. Менавіта пра гэтага святога знакаміты Дантэ Аліг’еры сказаў: «Ён заззяў над светам, як узыходзячае сонца».

 
Кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы
Каляндар
01.10.2011 04:00

Кастрычнік — месяц, калі Каталіцкі Касцёл моліцца Ружанец. Гэта малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца — радасныя таямніцы, балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя.

 
Віншуем перакладчыкаў з днём нябеснага апекуна
Каляндар
30.09.2011 11:58

30 верасня адзначаецца Міжнародны дзень перакладчыкаў. Менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла, апекуна перакладчыкаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 351 352 353 354 355 356 357 358 359 360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 360 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.