Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Традыцыі народнага хрысціянства: стравы на Запусты
Каляндар
10.02.2010 13:37

Адна са страваў, якія непарыўна звязаны з традыцыяй Тлустага чацвярга і Запустаў, — гэта пончыкі. Вельмі даўно, яшчэ да XVIII стагоддзя, іх называлі «пампухамі». Амаль усе пончыкі маюць начынку: варэнне, лікёр, пудынг, сыр, узбітыя вяршкі...

 
Як вызначаецца дата Вялікадня
Каляндар
04.02.2010 18:44

2010 год — адзін з тых, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень разам. Сёлета гэтая ўрачыстасць прыпадае на 4 красавіка. У гэты дзень гучным звонам з усіх цэркваў і касцёлаў свету будзе абвешчана вялікая радасць — Хрыстос Уваскрос!

 
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Каляндар
05.01.2010 12:36

6 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую таксама як Тры Каралі. Гэтая ўрачыстасць была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст. Праз 100 год яе пачалі адзначаць і на Захадзе, дзе яна пераўтварылася ў свята Трох Каралёў. У літургіі гэтая ўрачыстасць непарыўна звязана з Божым Нараджэннем.

 
Віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча са святам Нараджэння Пана (МР3)
Каляндар
23.12.2009 15:43

Дарагія наведвальнікі! У гэтыя радасныя дні Божага Нараджэння Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіроўвае да вас свае віншаванні і заклікае яшчэ раз задумацца над сапраўдным сэнсам гэтай урачыстасці.

 
Віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча са святам Нараджэння Пана 2009 (МР3)
Аўдыё
23.12.2009 15:43

Дарагія наведвальнікі! У радасныя дні Божага Нараджэння Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіроўвае да вас свае віншаванні і заклікае яшчэ раз задумацца над сапраўдным сэнсам гэтай урачыстасці.

 
Ксёндз Норберт Вольф: моладзь з Германіі можа павучыцца энтузіязму беларускай моладзі (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
18.12.2009 14:51

150 год таму, 18 снежня 1859 г., італьянскім святаром Янам Боска было заснавана Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіянаў). Паслядоўнікі св. Боска ўжо больш за 10 год працуюць і ў Мінску. Ксёндз Норберт Вольф SDB, прарэктар Салезіянскага тэалагічнага універсітэта ў Бэнэдыктбойерне (Германія), распавёў нашаму карэспандэнту пра дзейнасць салезіянаў у свеце на сучасным этапе, параўнаў сітуацыю ў Германіі і Беларусі, а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы салезіянаў у Мінску.

 
Ксёндз Андрэй Рылка. Адвэнтовыя MP3-рэкалекцыі на Catholic.by
Аўдыё
15.12.2009 16:34

З 15 па 19 снежня 2009 г. на нашым партале праходзілі адвэнтовыя рэкaлекцыі ў фармаце МР3. Пяць канферэнцый, якія прапанаваў вашай увазе кс. Андрэй Рылка, прысвечаны тэме вернасці асабістаму хрысціянскаму вопыту адносінаў з Богам.

 
Візіт аd limina біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу
Спецпраекты
11.12.2009 16:00

11–17 снежня 2009 г. каталіцкія біскупы Беларусі прабываюць з візітам аd limina ў Апостальскай Сталіцы. Кульмінацыйнымі момантамі візіту з’яўляюцца дзве сустрэчы са Святым Айцом: кожнаму біскупу Папа ўдзяляе прыватную аўдыенцыю, а на заканчэнне сустракаецца з усімі іерархамі.

 
У перыяд Адвэнту ў касцёлах Беларусі адбываюцца раратнія святыя Імшы
Каляндар
01.12.2009 17:23

Новы літургічны год у Каталіцкім Касцёле распачынаецца з Адвэнту — часу радаснага чакання Нараджэння Пана. Гэты перыяд насычаны багатай сімволікай і традыцыямі.

 
ІІ Нядзеля Адвэнту — Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёла на Усходзе
Каляндар
01.12.2009 15:13
У ІІ Нядзелю Адвэнту, 6 снежня 2009 г., па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы ў Касцёле гэтай краіны будзе адзначацца Х Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае ў адраджэнні Касцёла на Усходзе.
 
29 лістапада ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
Каляндар
23.11.2009 19:11

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 29 лістапада. Адвэнт працягваецца да 24 снежня, калі адзначаецца Вігілія Божага Нараджэння.

 
2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў
Каляндар
31.10.2009 18:11

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.

 
Рэжысёр Юрый Гарулёў: кінафестываль «Religion Today Filmfestival» адзначаўся экуменічным характарам
Інтэрв'ю
29.10.2009 17:08

З 14 па 24 кастрычніка 2009 г. у Італіі адбываўся кінафестываль «Religion Today Filmfestival», на якім былі прадстаўлены работы рэжысёраў, што вызнаюць розныя рэлігіі свету. Мы папрасілі беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва, які прысутнічаў на кінафестывалі і ўваходзіў у склад журы, пракаментаваць гэтае мерапрыемства.

 
1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых: сведчанне аб перамозе Бога над смерцю
Каляндар
27.10.2009 18:50

1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і падчас урачыстай Імшы аддаюць пашану ўсім святым — гэта значыць тым, хто ўжо дасягнуў вечнай хвалы і прабывае з Богам у небе. Ушаноўваючы ўсіх, хто ўжо ўвайшоў у славу нябесную, Касцёл у той жа час скіроўвае на шлях святасці людзей, якія яшчэ знаходзяцца на зямлі.

 
Аляксандр Патліс: нам ёсць чаму вучыцца адно ў аднаго (інтэрв'ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
22.10.2009 13:24

У мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 17 кастрычніка 2009 г. адбылася дабрачынная акцыя «Чыстае сэрца». Пра мэты правядзення дадзенага праекта, а таксама пра неабходнасць узаемадзеяння хрысціянскіх канфесій расказаў аўтар акцыі Аляксандр Патліс, вядомы як былы саліст групы «Новы Іерусалім».

 
<< Першая < Папярэдняя 361 362 363 364 365 366 367 368 369 370 Наступная > Апошняя >>

Старонка 370 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.