Біскупы, якія знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам ad limina, наведалі базыліку святой Марыі Вялікай | Друк |
Беларусь
13.12.2009 14:21
У праграму візіта ad limina традыцыйна ўваходзіць наведванне чатырох вялікіх рымскіх базылік. 13 снежня 2009 г. біскупы з Беларусі наведалі базыліку святой Марыі Вялікай, якая стала другой пасля базылікі святога Пятра.

Святую Імшу ў капліцы Крыжа ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Ва ўступным слове ён заклікаў прысутных да гарачай малітвы за Касцёл у Беларусі, яго вернікаў і святароў.

У святой Імшы ўзялі ўдзел усе каталіцкія іерархі Беларусі, святары і вернікі з Беларусі, якія знаходзяцца зараз у Вечным горадзе.
 
© 2003-2024 Catholic.by