11 верасня 2010 г. у Глыбокім завяршыўся VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». Прапануем вашай увазе вынікі мерапрыемства.
е ПРАТАКОЛ выніковага пасяджэння журы VI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «MAGNIFICAT-2010»
І . Гран-Пры:
Фільм «Дзённік горнага святара» (Monotrope, Італія) Аўтары сцэнарыя: Стэфано Саверыёні, П'етра Альбіна. Рэжысёр: Стэфано Саверыёні.
ІІ. Прыз за лепшую тэлепраграму:
Тэлевізійная праграма «Блакадная вера» («Калекцыя Інакенція Іванова», Расія). Аўтар сцэнарыя: Інакенцій Іваноў. Рэжысёры: Марыяна Бірукова, Інакенцій Іваноў.
III. Прыз «Нацыянальнага Карытас» за лепшы дакументальны фільм:
Фільм «Прытулак» (Грузінтэлефільм, Грузія). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Роланд Барашвілі.
IV. Спецыяльныя прызы:
Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «Signis-Беларусь». Фільм «Габрэй Ішай» (Telewizja Polska, Польшча) Аўтар сцэнарыя: Юліта Валашыньска, Кшыштаф Журоўскі. Рэжысёр: Юліта Валашыньска, Кшыштаф Журоўскі. «За арыгінальнасць рэжысёрскага рашэння».
Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю «Niepokalanów» (Польшча). Фільм «Лямпа не гасне» (Студыя імя св. Іаана Воіна, Беларусь). Аўтар сцэнарыя і рэжысер: Максім Міхальцоў. «За рэжысёрскую трактоўку тэмы духоўнага адраджэння чалавека».
Прыз глядацкіх сімпатый і дыплом «За эстэтычна-філасофскае рашэнне тэмы чалавечай годнасці». Фільм «Казімір, злодзей» (Religia TV, Польшча). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Ёанна Крэта-Вуйтовіч.
Прыз Віцебскага аблвыканкама. Фільм «Храмавае кола Паазер'я» (РУП «Беларускі відэацэнтр», Беларусь). Аўтар сцэнарыя: Галіна Злабенка. Рэжысёр: Валерыя Скварцова. «За стварэнне прывабнага вобразу хрысціянскай Беларусі».
Прыз Кангрэгацыі айцоў францішканаў. Фільм «Лаўрышава» (Беларусьфільм, Беларусь). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Ірына Волах.
Прыз Глыбоцкага райвыканкама. Фільм «Перасячэнні ў прасторы і ў часе» (Чырвоны касцёл, Беларусь). Аўтар сцэнарыя: кс. Уладыслаў Завальнюк, Уладзімір Арлоў. Рэжысёр Уладзімір Арлоў. «За адлюстраванне незвычайнай пілігрымкі».
V. Дыпломы і прызы дзіцячага журы:
У намінацыі «За лепшы анімацыйны фільм» узнагароду падзялілі між сабой два анімацыйныя фільмы. Анімацыйны фільм «Пра звяроў і людзей» (Shol-studio «Shar», Расія). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Аляксей Зайцаў. Анімацыйны фільм «Пра Васіля Блажэннага”» (Расія). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Наталля Бярозавая.
«За творчы дэбют у анімацыі»: Анімацыйны фільм «Як Несцерка і Спрыдзіціс шчасце шукалі» (Лудзенская мастацкая школа імя Ю. Сойкана, Латвія-Беларусь). Аўтар сцэнарыя: Сандра Воркале, Таццяна Кіўлева, Святлана Скавырка, Жанна Балабуева. Рэжысёр: Дацэ Ліепа.
VI. Дыпломы і прызы журы:
Фільм «Таямніцы Фацімы» (Rai Educational, Італія). Аўтар сцэнарыя і рэжысер: Элізабет Кастанья. «За сцэнарый і глыбокае рознапланавае даследаванне таямніцы Фацімы і яе ролі ў сучаснай гісторыі».
Фільм «Дон Карла Ньёкі. Святар, які шукаў Бога сярод людзей» (DB video for Don Gnocchi Foundation, Італія). Аўтар сцэнарыя: Эмануэле Брамбілья, Джэймз Вара. Рэжысёр: Карла і Паола Дэ Б’язэ, Джэймз Вара. «За экраннае ўвасабленне тэмы хрысціянскага гуманізму». Фільм «Рука міру» (Salt and Light Television, Канада). Аўтар сцэнарыя: Дэвід Нальеры. Рэжысёр: Дэвід Нальеры, Рычард Валенці. «За раскрыццё тэмы гістарычнай справядлівасці».
Фільм «Няма жанчыны, няма слёз» (Jesuit grammar school in Osijek, Харватыя). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Марыя Маргарыта Клабучар. «За лепшы дэбют».
Фільм «Экзарх Фёдараў. Паміж святлом і цемрай» («Отчий дом», Расія). Аўтар сцэнарыя: Якаў Вальфковіч. Рэжысёр: Аляксандр Купрын. «За рэжысуру».
Фільм «Канец свету» (Eurofilm - Missioni Don Bosco, Італія). Аўтар сцэнарыя: Элізабета Гатта, Давідэ Дэмікеліс. Рэжысёр: Давідэ Дэмікеліс. «За лепшую аператарскую работу ў паказе хараства свету».
Фільм «Край Белавежскі». (Беларусьфільм, Беларусь). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Вольга Дашук. «За паэтычнае асэнсаванне вобразу Беларусі».
Фільм «Звычайны антыфашызм» («Скрытая камера», Расія). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кацярына Іванова. «За творчую смеласць у паказе вострых праблем сучаснасці».
Фільм «Св. Каласанс. Рэвалюцыя ў адукацыі» (Goya Producciones S.A., Іспанія). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Адрэс Гаррыга. «За стварэнне выяўленчага вобразу ў культурна-асветніцкім фільме».
Фільм «Зразумець чалавека» (Фільмалабараторыя ”Ирпенский круг” і кінакампанія «Лествица», Украіна). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Аляксандр Сталяроў. «За ўдалы выбар героя».
Фільм «Маё жыццё, тваё жыццё» (Don Bosco IMAGE, Індыя). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Джыджы Калаваналь SDB. «За раскрыццё тэмы хрысціянскай міласэрнасці». Фільм «Вусны, стуленыя для маўчання» (Jano studija, Літва). Аўтар сцэнарыя: Армінас Янкаўскас. Рэжысёр: Айдас Маркаўскас. «За адлюстраванне тэмы экуменізму».
Фільм «Галоўная роля» (Cтудыя імя св. Іаана Воіна, Беларусь). Аўтар сцэнарыя: Віталь Любецкі. «За своеасаблівую трактоўку актуальнай праблемы барацьбы са СНІДам».
Фільм «Хлопец маёй сяброўкі» (Фонд Маладога Кіно, Польшча). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Пшэмэк Млыньчык. «За арыгінальнасць рэжысёрскай трактоўкі вобраза сучаснага святара».
VII. Спецыяльны дыплом і прыз старшыні фестывалю:
Ксёндз магістр Уладзіслаў Завальнюк «За ўклад у развіццё хрысціянскага дакументальнага кіно».
|