Ян Павел ІІ да пілігрымаў з Беларусі (відэа) | Друк |
Беларусь
11.04.2011 11:42

Набліжаецца дзень беатыфікацыі Яна Паўла ІІ — 1 мая 2011 г. Многія беларусы неаднаразова ўдзельнічалі ў Сусветных днях моладзі, якія ініцыіраваў і ў якіх прымаў удзел і Вялікі Папа. Двойчы падчас візітаў Ad limina Apostolorum біскупы Беларусі сустракаліся з Янам Паўлам ІІ. Неаднойчы жыхары нашай краіны прымалі ўдзел і ў агульных аўдыенцыях з Папам у Ватыкане.

Напярэдадні беатыфікацыі Пантыфіка прапануем вашай увазе відэа з дзвюх аўдыенцый (6 верасня 1995 г. і 17 кастрычніка 1998 г.), падчас якіх Ян Павел ІІ звярнуўся да пілігрымаў з Беларусі. Відэаролікі падрыхтаваны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам у супрацоўніцтве з Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё.

 
© 2003-2024 Catholic.by