Беларусы распачалі пілігрымку на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь
27.04.2011 11:50

Да ўрачыстасці беатыфікацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ застаюцца лічаныя дні. Некаторыя пілігрымы з Беларусі ўжо распачалі свой шлях у Рым, іншыя адправяцца ў Ватыкан напярэдадні ўрачыстасцяў.

Пілігрымкі на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ арганізоўваліся як цэнтралізавана (ад усёй дыяцэзіі), так і ў паасобных парафіях. З Piligrymka.by у шлях адправіліся 92 чалавекі (з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), 50 чалавек — з Мінска, 48 — з Гродзенскай дыяцэзіі, а 19 гамельчан вылецяць у Рым 29 красавіка. Некаторыя свой шлях у Рым ажыццявяць самастойна.

Урачыстая літургія, падчас якой адбудзецца беатыфікацыя Яна Паўла ІІ, распачнецца 1 мая 2011 г. у 10.00 на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане. У 16.00 будзе арганізавана Імша-падзяка для пілігрымаў з Беларусі ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

 
© 2003-2024 Catholic.by