Далучайцеся да Усебеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі | Друк |
Беларусь
05.08.2011 11:56

5 жніўня распачынаецца ІІ Усебеларуская малітоўная сустрэча моладзі. Шчыра запрашаем у Івянец усіх жадаючых, асабліва тых, хто яшчэ cумняваецца.

Ярка свеціць і грэе сонейка. Паволі ў Івянец прыязджаюць удзельнікі сустрэчы, працягвае працу музычная майстэрня. Да 16.00 працягнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў і падзел на групы для круглых сталоў. Урачыстае адкрыццё сустрэчы адбудзецца ў 17.30.

Тых жа, хто не зможа прыбыць у Івянец, запрашаем духоўна далучыцца да сустрэчы праз навіны, якія будуць дадавацца на нашым сайце, і відэатрансляцыю некаторых пунктаў праграмы.

 
© 2003-2024 Catholic.by