«Magnificat-2012». Завяршаецца падача прац | Друк |
Беларусь
29.05.2012 12:18

Завяршаецца прыём заявак на ўдзел у VIII Фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач «Magnificat-2012». Рэгістрацыя ажыццяўляецца да 31 мая, а сам фестываль пройдзе з 9 па 13 верасня ў Мінску і Глыбокім.

Падаць заяўку і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на сайце фестывалю.

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.

У конкурсе фестывалю могуць прымаць удзел дакументальныя фільмы і праграмы ўсіх фільмавытворчых студый і тэлеканалаў Беларусі і замежжа, а таксама мультыплікацыйныя фільмы.

 
© 2003-2024 Catholic.by