Што пакласці ў заплечнік пілігрыма? | Друк |
Беларусь
30.06.2012 10:01

Зусім хутка вернікі Беларусі будуць святкаваць урачыстасці ў Будславе і Тракелях, а гэта значыць, што распачынаецца пара пешых пілігрымак. Таму найбольш актуальным пытаннем, асабліва на гэтым тыдні, з’яўляецца спіс абавязковых рэчаў для пілігрыма. Яго вам і прапануем.

Нагадаем, што перад пачаткам пілігрымак у парафіях праходзяць арганізацыйныя сустрэчы, на якіх і паведамляецца спіс патрэбных рэчаў, а ён можа вагацца ў залежнасці ад арганізацыі пілігрымкі (ёсць палявая кухня ці не, ад месцаў начлегу і інш.).

Ва ўсялякім выпадку пажадана, каб кожны ўдзельнік пешай пілігрымкі меў пры сабе:

  • зручны абутак
  • цёплыя рэчы
  • сродкі асабістай гігіены ( у тым ліку крэм ад сонца, вільготныя сурвэткі)
  • дажджавік
  • галаўны ўбор
  • кубак, талерку (глыбокую), лыжку, відэлец, нож (залежыць ад таго, ці наладжана палявая кухня ці не)
  • што-небудзь пад’есці, невялікую бутэльку пітной вады
  • лекі, асабліва тыя, якія прымаеце асабіста, пластыр
  • малітоўнік, спеўнік
  • ружанец
  • палатку (калі ёсць у гэтым патрэба)
  • карымат
  • спальнік
  • невялічкі заплечнік (куды пакласці рэчы, патрэбныя на кожны дзень).

А яшчэ вопытныя пілігрымы раюць браць з сабой маленькія падаруначкі гаспадарам на начлегах. Будзьце ўдзячнымі і гасціннымі і добрага вам шляху!

Ну і не забудзьце пра добры настрой і ўсмешку!

Раім таксама пачытаць артыкул кс. Андрэя Рылкі «Вытокі пілігрымак і санктуарыяў» і паглядзець сюжэты пра пешыя пілігрымкі мінулага года ў Будслаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by