Увага — конкурс! Фінансаванне міжнародных школьных і моладзевых праектаў | Друк |
Беларусь
10.10.2012 15:25
У вас ёсць задумка міжнароднага праекта, звязанага са школай або пазашкольнай навучальнай установай з Цэнтральнай, Усходняй або Паўднёвай Еўропы ці Ізраіля? Маючы ідэю, вы можаце падаць заяўку на фінансаванне праекта ў фонд «Памяць, адказнасць і будучыня». Праектныя эскізы прымаюцца да 1 студзеня 2013 года.

Як інфармуе дабрачынная арганізацыя Рэнавабіс, галоўная мэта праграмы — заахвоціць дзяцей і моладзь да спазнання правоў чалавека і міжнароднага ўзаемапаразумення. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне для дзяцей і моладзі ў межах праекта часткова будуць кампенсавацца. Праекты павінны быць разлічаныя на іх ажыццяўленне ў часавым адрэзку са жніўня 2013 па жнівень 2014.
 
Даведка:
 
Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» быў заснаваны ў 2000-м годзе у памяць аб ахвярах нацыянал-сацыялістаў і на той час займаўся выплатамі грашовых кампенсацый былым усходнім рабочым. Адной з задач фонда стала праца па ўзмацненні правоў чалавека ў Еўропе і міжнародным ўзаемапаразуменні. Праграма па выплаце сродкаў пацярпелым ад нацыянал-сацыялізму была завершаная ў 2007 годзе. Сёння фонд фінансуе міжнародныя праекты ў галіне вывучэння гісторыі, правах чалавека і працы з ахвярамі нацыянал-сацыялізму.
 
Падрабязная інфармацыя:

Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» — Еўрапейцы за мір.
Кіраўнік праграмы/ праца па сувязях з грамадскасцю — Хайдэ Любге

Tel.: +49 (0) 30 / 25 92 97-34
 
E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
www.europeans-for-peace.de
www.stiftung-evz.de
 
© 2003-2024 Catholic.by