28 кастрычніка ў Полацку распачнецца фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» | Друк |
Беларусь
24.10.2012 18:54
Міжнародны фестываль арганнай музыкі пройдзе ў сценах полацкага Сафійскага сабора з 28 кастрычніка па 2 снежня. Адкрые музычны форум сумесны канцэрт Ксеніі Пагарэлай (арган), Галіны Паўлёнак (меца-сапрана) і камернага хора Гомельскай абласной філармоніі.

У далейшыя дні гасцямі фестывалю стануць арганісты з Еўропы і краін блізкага замежжа: Марцін Рабенштайнер (Швейцарыя), Лука Масалія (Італія), Наталля Ляцюк (Украіна), Яўген і Ксенія Аўраменка (Расія), Марэк Тапароўскі (Польшча).

Канцэртная зала ў Сафійскім саборы дзейнічае з 1983 года. Як паведамляе БЕЛТА, акрамя Міжнароднага фестываля арганнай музыкі «Званы Сафіі» ў ёй штогод праходзіць таксама Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.

Канцэртная зала Сафійскага сабора, як і сама святыня, уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гістарычна-культурнага музея-запаведніка.

(JLS)
 
© 2003-2024 Catholic.by