Адвэнтавыя рэкалекцыі онлайн | Друк |
Беларусь
14.12.2012 23:58

15–17 снежня наш партал будзе праводзіць прамыя інтэрнэт-трансляцыі адвэнтавых рэкалекцый з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (www.jan.by). Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Вячаслаў Барок. Пачатак трансляцый святых Імшаў: 15 снежня (сб.) — у 19.00, 16 снежня (ндз.) — у 18.00, 17 снежня (пн.) — у 19.00.

Трансляцыі арганізуюцца перш за ўсё для людзей хворых, якія не маюць магчымасці фізічна прысутнічаць на адвэнтавых рэкалекцыях у сваіх парафіях.

У наш час стала нормай праводзіць інтэрнэт-вяшчанне важных падзей, але ўпершыню трансляцыі арганізуюцца на парафіяльным узроўні пры мінімальных тэхнічных затратах, даступных для любой парафіі ці касцёльнай установы.

 
© 2003-2024 Catholic.by