Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вясной у Беларусі пройдзе першы аўтапрабег Ананімных Алкаголікаў
Беларусь
10.01.2013 12:25

Па дасягнутай папярэдняй дамоўленасці ў сакавіку ў Беларусь прыедуць з аўтапрабегам каля 20 членаў супольнасці Ананімных Алкаголікаў з Кіева. На беларуска-ўкраінскай мяжы да гасцей плануюць далучыцца на сваіх машынах беларускія сябры гэтай арганізацыі.

Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, аўтапрабег, які мае на мэце звярнуць увагу грамадскасці на праблему алкагалізму і распавесці пра дзейнасць арганізацыі АА, пройдзе праз Гомель, Магілёў, Віцебск, Мінск і раённыя цэнтры, дзе збіраюцца групы Ананімных Алкаголікаў. У яго межах плануецца правесці круглыя сталы з лекарамі, святарамі, сацыяльнымі работнікамі і прадстаўнікамі ўлады з мэтай данесці ідэі АА па рашэнні праблем алкагалізму.

Ва Украіне правядзенне такіх акцый ужо стала традыцыяй. Аўтапрабег па Беларусі пройдзе ўпершыню.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.