Копію твора Ваньковіча з касцёла Сэн-Сэвэрэн у Парыжы створаць з удзелам беларускіх мастакоў | Друк |
Беларусь
28.05.2013 11:11

Копію твора Валенція Ваньковіча, які знаходзіцца ў касцёле Сэн-Сэвэрэн у Парыжы, плануецца стварыць з удзелам беларускіх мастакоў.

Гэтая тэма была абмеркавана на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з пробашчам касцёла Сэн-Сэвэрэн у Парыжы кс. Дэні Жаш’е.

У гутарцы са святаром дыпламат распавёў, што ў Мінску дзейнічае Дом-музей Ваньковічаў — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Падчас сустрэчы пасол Беларусі звярнуўся з просьбай да пробашча касцёла даць дазвол на стварэнне копіі аднаго з твораў Валенція Ваньковіча, які захоўваецца ў касцёле з 1841 года. Як паведамляе БЕЛТА, на сёння па гэтым пытанні дасягнутая папярэдняя дамоўленасць.

Беларускі мастак Валенцій Ваньковіч нарадзіўся ў 1800 годзе ў Бярэзінскім раёне. Ваньковіч — аўтар вядомага партрэта Адама Міцкевіча «Міцкевіч на скале Аю-Даг». З 1829 года жыў у Мінску, з 1839 года — у эміграцыі. Прадстаўнік рамантычнай плыні ў жывапісе. Жыццёвы шлях мастака скончыўся ў 1842 годзе ў Парыжы, пахаваны на могілках Манмартр.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by