Кардынал Жан-Луі Таран сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі | Друк |
Беларусь
08.07.2013 13:26

8 ліпеня старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран, які знаходзіцца ў Беларусі як легат Святога Айца Францішка на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе, сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусi Уладзімірам Макеем.

У сустрэчы прымаў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва і перспектывы яго далейшага ўмацавання.

4 ліпеня адбылася сустрэча кардынала Жана-Луі Тарана з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У той жа дзень легат Папы прысутнічаў на ўрачыстым прыёме ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў ураду Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій.

8 ліпеня завяршыўся візіт кардынала ў Беларусь.

(AG)

 

Фота сайта Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

 
© 2003-2024 Catholic.by