Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршыўся візіт у Беларусь медыкаў, запрошаных Апостальскай Нунцыятурай з каталіцкага шпіталя Італіі
Беларусь
12.07.2013 12:27

З прапановай наладзіць супрацоўніцтва са шпіталем «Sacro Cuore» з Нэграр (Верона) y Міністэрства аховы здароўя звярнулася Апостальская Нунцыятура ў Беларусі. Згаданы шпіталь належыць манаскай кангрэгацыі салезіянаў і з'яўляецца адным з найбольш вядомых у Італіі.

Міністэрства аховы здароўя станоўча адрэагавала на ініцыятыву Нунцыятуры. У Беларусь для сустрэчы з беларускімі калегамі  з «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі» былі запрошаны галоўны ўрач аддзела неўралогіі шпіталя «Sacro Cuore» доктар Клаўдыё Б'янконі і супрацоўнік шпіталя доктар Алессандра Адамі.

Галоўнай навуковай тэмай сустрэчы абодвух бакоў сталі клінічныя і адміністратыўныя аспекты прафілактыкі і тэрапіі інсультy (ictus cerebrale).

Падчас свайго візіту госці змаглі ацаніць перспектывы супрацоўніцтва з беларускімі медыкамі, а таксама прааналізаваць магчымасці абмену і правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі для беларускіх медыкаў у Італіі.

Ініцыятыва адбылася ў межах праграмы Апостальскай Нунцыятуры па спрыянні наладжвання кантактаў паміж прэстыжнымі каталіцкімі ўстановамі свету і ўстановамі Рэспублікі Беларусь з мэтай абмену досведам, падтрымкі і  супрацоўніцтва.

На час прабывання ў Беларусі італьянскіх гасцей быў арганізаваны навуковы сімпозіум, а таксама адбылася сустрэча Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з першым намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрыем Піневічам.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.