| Завяршыўся візіт у Беларусь медыкаў, запрошаных Апостальскай Нунцыятурай з каталіцкага шпіталя Італіі | | Друк | |
| Беларусь |
| 12.07.2013 12:27 |
|
Міністэрства аховы здароўя станоўча адрэагавала на ініцыятыву Нунцыятуры. У Беларусь для сустрэчы з беларускімі калегамі з «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі» былі запрошаны галоўны ўрач аддзела неўралогіі шпіталя «Sacro Cuore» доктар Клаўдыё Б'янконі і супрацоўнік шпіталя доктар Алессандра Адамі. Галоўнай навуковай тэмай сустрэчы абодвух бакоў сталі клінічныя і адміністратыўныя аспекты прафілактыкі і тэрапіі інсультy (ictus cerebrale). Падчас свайго візіту госці змаглі ацаніць перспектывы супрацоўніцтва з беларускімі медыкамі, а таксама прааналізаваць магчымасці абмену і правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі для беларускіх медыкаў у Італіі. Ініцыятыва адбылася ў межах праграмы Апостальскай Нунцыятуры па спрыянні наладжвання кантактаў паміж прэстыжнымі каталіцкімі ўстановамі свету і ўстановамі Рэспублікі Беларусь з мэтай абмену досведам, падтрымкі і супрацоўніцтва. На час прабывання ў Беларусі італьянскіх гасцей быў арганізаваны навуковы сімпозіум, а таксама адбылася сустрэча Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з першым намеснікам міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрыем Піневічам. (JLS) |