У Мінску прэзентавана энцыкліка Папы Францішка ў перакладзе на беларускую мову | Друк |
Беларусь
07.09.2013 15:43

Энцыкліка Святога Айца Францішка «Lumen fidei» («Святло веры») у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас распачацця новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы св. Яна Хрысціцеля.

Пераклад энцыклікі на беларускую мову быў здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Энцыкліка выдадзена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. З энцыклікай на беларускай мове можна азнаёміцца на сайце Catholic.by.

«Lumen fidei» — першая энцыкліка Папы Францішка. Яна ўбачыла свет у Апостальскай Сталіцы 5 ліпеня. Як тлумачыць сам Святы Айцец, працу над гэтым дакументам з нагоды Года веры пачаў Бэнэдыкт XVI. «Я прыняў гэтую цудоўную працу і прывёў да завяршэння», — сказаў Папа Францішак.

(JLS)


 
© 2003-2024 Catholic.by