У Каралішчавічах адновіць дзейнасць мясцовы касцёл | Друк |
Беларусь
10.04.2014 15:55

13 красавіка ў Пальмовую Нядзелю Святой Імшой у 13.00 адновіць сваю дзейнасць касцёл у в. Каралішчавічы Мінскага раёна.

Касцёл быў пабудаваны ў 1785 годзе Станіславам Прушынскім. У 30-я гг. мінулага стагоддзя касцёл быў ператвораны ў вясковы клуб. Рашэннем Мінскага  раённага камітэта №4672 ад 1 жніўня 2013 касцёл перададзены мясцовай парафіі Святога Станіслава.

З дадатковай інфармацыяй пра гісторыю Каралішчавічаў можна пазнаёміцца праз матэрыялы тэлепраекта Юрыя Жыгамонта «Новыя падарожжы дылетанта»:

 


Ахвотныя дапамагчы грашовымі сродкамі аднаўленню святыні, могуць дасылаць іх на рахунак:

р/с в ОАО «Белгазпромбанк»,ЦБУ 701 №3015000001838
220121 г. Минск, ул. Притыцкого, 60/2
МФО: 153001742 УНП: 100429079

ПОЛУЧАТЕЛЬ: УНН 601062265
Религиозная община «Римско-католический приход святого Станислава в д. Королищевичи Минского района»
Минский район, д. Королищевичи, ул. Совхозная,60

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by