Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь
17.02.2015 14:48

17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — у Фацімскі дзень.


Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання.

(DN), (AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by