| Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры | | Друк | |
| Беларусь |
| 13.03.2015 22:12 |
|
Ад імя дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай
падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі
епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі
архімандрыт Сяргей Гаек і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў.
Апостальская Нунцыятура будзе пабудавана ў цэнтры Мінска па праекце архітэктара Паола Руджэра.
Урачыстую падзею ўпрыгожваў хор парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, якая знаходзіцца недалёка ад месца пабудовы.
(AYU) Фота Віталія Палінеўскага
|