Кардынал П’етро Паралін прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі | Друк |
Беларусь
14.03.2015 10:52

14 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

Каля манумента Перамогі кардынала сустракаў старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац. Пасля ўрачыстага ўскладання вянка на ўшанаванне памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне прагучалі дзяржаўныя гімны Дзяржавы Ватыкан і Рэспублікі Беларусь.

(JM)
Фота Віталія Палінеўскага

 
© 2003-2024 Catholic.by