Фотарэпартаж з начнога чування моладзі ў Мінску: «Беларусь чакае Папу!» | Друк |
Беларусь
16.03.2015 01:26

Каля тысячы маладых людзей прыбылі ў ноч з 14 на 15 сакавіка ў Мінск на начное чуванне. Твары іх свяціліся, вочы выпраменьвалі радасць, і час ад часу маладыя вернікі гучна скандавалі: «Беларусь чакае Папу! Беларусь чакае Папу!»

Гэтыя імгненні, напэўна, запомняцца нашай краіне надоўга. Гасціннае запрашэнне для Святога Айца Францішка прагучала так выразна ў гэтыя дні. 

«Калі я вярнуся, то скажу Пантыфіку, што сустрэўся з вялізным жаданнем бачыць яго тут. Я чуў гэта ад біскупаў, ад дзяржаўных уладаў, а зараз — ад моладзі. Ужо супраць моладзі Папа не зможа пайсці!» — сказаў кардынал П'етро Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, падчас моладзевага чування ў адказ на пытанне дзяўчынкі Сафіі. 

Што ж, будзем спадзявацца і чакаць! 

Фота Аляксандры Шчыглінскай 

(AS) 

 
© 2003-2019 Catholic.by