У самую доўгую пілігрымку ў Будслаў зарэгістраваліся 54 асобы | Друк |
Беларусь
12.06.2015 17:33

Скончылася рэгістрацыя ўдзельнікаў самай працяглай пілігрымкі ў Будслаў. З Брэста, каб адолець шлях да Божай Маці Будслаўскай адлегласцю ў 537 км, выйдуць 54 пілігрымы. Сярод іх чатыры святары, адзін клерык і дзве законныя сястры.

Узроставыя межы пілігрымкі: ад 18 да 30 гадоў.

Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, падчас якога колькасць пілігрымаў будзе расці.

Пілігрымка Брэст-Баранавічы-Будслаў выходзіць 18 чэрвеня ў 6.30 з Брэста (парафія Маці Божай Каралевы), 25 чэрвеня ў 6.30 — з Баранавіч (парафія Маці Божай Фацімскай).

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by