Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь | Друк |
Беларусь
25.08.2015 14:56

25 жніўня Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етро Паралін даў аўдыенцыю Намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной.

Падчас размовы, між іншым, абодва бакі пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было скіравана 24 жніўня да дыпламатычных прадстаўнікоў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, адносна рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і Рымскага Пантыфіка.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, у адказ на шматлікія пытанні, паведамляе, што вышэйпададзеная інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці; Яго Святасць Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.

 
© 2003-2024 Catholic.by