Папа Францішак благаславіў вуглавы камень новага касцёла ў Гомелі | Друк |
Беларусь
09.10.2015 20:26

3 кастрычніка Яго Святасць Папа Францішак даў аўдыенцыю Апостальскаму Нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці.

Падчас сустрэчы Пантыфік благаславіў вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі, які носіць той жа тытул, што мела разбураная ў 1938 г. каталіцкая святыня – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Незадоўга да знішчэння гэтага касцёла былі растраляны святары, якія ў ім служылі.

Папа Францішак уласнаручна падпісаў акт благаслаўлення вуглавога каменя, як знак апостальскага благаслаўлення ўсім жыхарам Гомеля, на долю якіх у апошнія дзесяцігоддзі выпалі цяжкія выпрабаванні.

Пантыфік папрасіў Апостальскага Нунцыя запэўніць членаў каталіцкай і праваслаўнай супольнасцяў Беларусі, а таксама ўсіх жыхароў краіны, у сваёй малітоўнай памяці.

Паводле паведамлення Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь


 
© 2003-2024 Catholic.by