Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Беларусі | Друк |
Беларусь
22.10.2015 20:40

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».

Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe – Сожская скань.

Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.

Паводле інфармацыі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

 

 

 


 
© 2003-2024 Catholic.by