Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пакінуў Беларусь | | Друк | |
Беларусь |
15.12.2015 14:02 |
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння, 15 снежня 2015 года, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь, пакінуў краіну. Да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч. |