Айцу Чэславу Курэчку прысуджана прэмія Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» | Друк |
Беларусь
31.12.2015 14:59

Пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Росіцы а. Чэславу Курэчку МІС прысуджана прэмія Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне».

Як адзначае БЕЛТА, святару прысуджана прэмія за важны ўнёсак у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці Беларусі і прапаганду здаровага ладу жыцця.

Прэмія а. Чэслава Курэчкі стала пятай па ліку прэміяй каталіцкім дзеячам за ўсю гісторыю яе ўручэння.

У былыя гады прэміямі «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны ксёндз Юзаф Булька (2005), біскуп Уладзіслаў Блін (2006), рэжысёр Юрый Гарулёў (2006) і дырэктар віцебскага аддзялення «Карытас» Віталій Кульпекша (2013)

Во время церемонии вручения наград «За духовное возрождение». Январь 2015 года. Фото из архива

У ліку лаўрэатаў прэміі 2015 года таксама епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Беларускай Праваслаўнай Царквы Веніямін.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by