Ордэнам Маці з пачатку года ўзнагароджана 87 жыхарак Беларусі | Друк |
Беларусь
08.03.2016 16:57

У Беларусі ордэнам Маці ў бягучым годзе ўзнагароджана 87 жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Усяго гэту ўзнагароду атрымала 8,2 тысяч шматдзетных маці з розных  рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку 358 — у 2015 годзе.

Ордэн Маці ў Беларусі як высокі знак мацярынскай доблесці быў зацверджаны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. Згодна з указам 2006 года шматдзетным маці, якіх узнагароджвалі ордэнам Маці, выплачваецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяцікратнага бюджэта пражытачнага мінімуму.



З верасня 2012 года была ўведзена і адмысловая пенсія за асаблівыя заслугі жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і якія былі ўзнагароджаны адной з такіх дзяржузнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, «Медаль мацярынства», ордэн «Мацярынская слава», ордэн «Маці-гераіня».

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by