Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Даведацца пра расклад Імшаў стала прасцей
Беларусь
15.12.2016 09:27

Знаходзіць каталіцкія храмы па ўсім свеце цяпер проста — з дапамогай тэлефона. Акрамя гэтага ўжо створана праграма Horarios de Misa («Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладамі набажэнстваў па ўсім свеце, у тым ліку ў парафіях Беларусі.


«Мы з калегамі з Аргенціны хацелі б прадставіць шаноўнай публіцы праграму Horarios de Misa («Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладамі святых Імшаў па ўсім свеце, а таксама ў парафіях Беларусі», — сайт Католік-Гомель прыводзіць словы каардынатара ініцыятывы ў Беларусі Максіма Фоміча.

У праграме ёсць пошук касцёлаў, кантактныя даныя парафій і іншая інфармацыя.

Стваральнікі праграмы заахвочваюць карыстальнікаў падтрымліваць актуальнасць даных праз накіраванне запытаў пра ўтварэнне новых парафій, адкрыццё касцёлаў, пра змены раскладаў набажэнстваў або кантактнай інфармацыі.

На сёння распрацавана версія па-англійску, але неўзабаве з’явяцца таксама па-руску і па-беларуску. У планах — Расія, Польшча і Літва.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.