Гурт Laudans зняў відэа з калядным спевам «Як прыбеглі пастушкі» | Друк |
Беларусь
23.12.2016 09:57

Усё бліжэй і бліжэй святочныя дні, на вуліцах і ў дамах з’яўляюцца ўпрыгожаныя ёлкі, навагоднія агеньчыкі, усмешкі і светлы настрой — набліжаюцца святы Божага Нараджэння.

Гурт Laudans таксама распачаў падрыхтоўку да святаў. На днях у інтэрнэце з’явілася відэа, дзе музыкі прадставілі спеў «Як прыбеглі пастушкі». Відэа здымалася ў дольным касцёле мінскай архікатэдры. Акрамя асноўнага складу гурта былі запрошаны хор з касцёла на Залатой Горцы і сесіённыя музыкі.

«Мы хацелі падзяліцца жывым гучаннем добра вядомай калядкі і паказаць прыгажосць атмасферы святаў Нараджэння Пана», — адзначае лідар гурта Андрэй Лугін.


Алёна Палачанская
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by