Хрыстус нарадзіўся - славім Яго! | Друк |
Беларусь
24.12.2016 23:32

У хаце добры лад і згода,
Як патрабуе і прыгода,
Паважнасць вечара святога —
Не ўчуеш слова ты благога.
(Якуб Колас)

Дарагія чытачы!

Нашае віншаванне з радаснай урачыстасцю Нараджэння Пана пачынаем словамі славутага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. У гэтых яго рыфмаваных радках закладзена патрэба кожнага чалавека — перажываць святы ў коле родных і блізкіх, у ладзе і згодзе.

Няхай жа кожнага Бог адорыць ласкай перажывання святога вечара ў коле сям’і. Няхай у вашых сем’ях славяць Бога, няхай будзе ў іх любоў і прабачэнне — у святы вечар і ў кожны дзень!

Рэдакцыя Catholic.by

 
© 2003-2024 Catholic.by