Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня | Друк |
Беларусь
24.12.2016 23:30

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў віншаванні з Божым Нараджэннем хрысціянам Беларусі, якія адзначаюць яго 25 снежня.

«Дарагія суайчыннікі! 

Гэта вялікае свята дорыць святло і радасць хрысціянам усяго свету, сімвалізуе набыццё чалавецтвам надзеі на лепшае, духоўна дасканалае жыццё. Сёння штодзённыя зямныя клопаты адступаюць на другі план і сэрца напаўняецца верай і любоўю», — гаворыцца ў віншаванні. 

«У гэтыя святочныя дні мы звяртаемся да вечных каштоўнасцей, якія пакладзены ў аснову хрысціянства, і праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму праз любоў да бліжняга, імкненне да міру, справядлівасці, духоўнасці і згоды.», — адзначае Прэзідэнт. 

«Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і здзейсняцца самыя запаветныя мары», — дадае кіраўнік дзяржавы.


 
© 2003-2024 Catholic.by