Навучэнцы семінарыі ў Пінску павіншавалі з Божым Нараджэннем выхаванцаў дзіцячага прытулка | Друк |
Беларусь
24.01.2017 16:05

18 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску наведалі дзіцячы прытулак у Лагішыне, каб павіншаваць яго выхаванцаў з Божым Нараджэннем.

Сустрэчу з дзецьмі навучэнцы пінскай семінарыі пачалі са знаёмства, а працягнулі адмысловай забаўляльнай праграмай — разам малявалі, танчылі і спявалі калядкі. Семінарысты расказалі выхаванцам і пра гісторыю свята Божага Нараджэння, яго сутнасць і традыцыі.

Перад ад’ездам госці яшчэ раз павіншавалі выхаванцаў і кожнаму ўручылі салодкі падарунак.


Арцём Кір’янаў, фота Андрэя Бурака

 
© 2003-2024 Catholic.by