Старшыня Беларускага фонда культуры: на рэстаўрацыю касцёла ў Будславе сабрана 6 тысяч рублёў | | Друк | |
Беларусь |
08.02.2017 10:59 |
Збор сродкаў на рэстаўрацыю касцёла бэрнардзінцаў у Будславе будзе працягнуты. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў старшыня савета Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі. Рэспубліканская акцыя па зборы пазабюджэтных сродкаў на рэстаўрацыю важнейшай гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (Мядзельскі раён) была аб’яўлена ў 2015 годзе. Тадэвуш Стружэцкі адзначыў, што грамадскасць Беларусі займае актыўную пазіцыю ў пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны. |