Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апошняя магчымасць запісацца: «Каталіцкі пілігрым» анансуе пілігрымку на Святую Зямлю
Беларусь
25.02.2017 12:56

Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў — помнікаў Святой Зямлі і пабачыць прыгажосць прыроды тых краёў.

Пілігрымкавае бюро пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі «Каталіцкі пілігрым» запрашае прыняць удзел у пілігрымцы «Па слядах Хрыста», якая пройдзе ў Святой Зямлі 2-9 красавіка.

Падрабязная праграма і іншая інфармацыя ТУТ››

«Езус больш не ходзіць па гарах і раўнінах. Яго больш няма ў дамах з мытнікамі і грэшнікамі. На шчасце, Ён пакінуў нам яркі прыклад і жывы след сваіх ног. Сёння вы можаце сустрэцца з Ім жывым на дарогах Галілеі, Юдэі і Ерузалема. Падарожжа ў Святую Зямлю большае за турыстычны паход. Гэта пілігрымка па слядах патрыярхаў, суддзяў і прарокаў. Гэта пошук сябе, пошук іншых і надзеі на Сустрэчу з Ім, — пішуць арганізатары малітоўнага падарожжа.

Даведкі па тэлефонах (Катажына):

  • +375 (29) 554-54-50
  • +375 (25) 940-31-56
  • +375 (44) 548-13-64


(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.