1 красавіка ў Беларусі пройдзе апошні дзень фацімскай навэнны | Друк |
Беларусь
31.03.2017 13:55

З 6 жніўня 2016 г. на працягу дзевяці месяцаў кожную першую суботу ў беларускіх парафіях адбывалася малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіла ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. На 1 красавіка прыпадае дзявяты дзень навэнны, які з’яўляецца апошнім у гэтай малітве. 

Праграма навэнны тут >>>

1 красавіка, у апошні дзень навэнны, каталіцкая супольнасць ва ўсіх парафіях Беларусі будзе разважаць над вельмі сімвалічнымі для нашай краіны словамі:

«Мы павінны верыць і скіраваць нашыя пастаянныя і шчырыя малітвы да Неба, просячы Бога і Найсвяцейшую Маці, каб апекаваліся тымі, хто намі кіруе, і каб удзялялі ім сілы і мудрасці...

Што датычыць цяжкіх часоў, якія мы перажываем, то памятайма, — піша сястра Люцыя, — што Бог ёсць адзіны, які можа нас уратаваць праз пасрэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, нашай Нябеснай Маці. Даверымся Ім!»

Паводле ave-maria.by
(VGr)

 
© 2003-2020 Catholic.by