Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая каталіцкая перадача для дзяцей — новы праект на салезіянскім YouTube канале
Беларусь
04.04.2017 10:22

На YouTube канале sdb.by/news пад эгідай салезіянскай супольнасці ў Мінску выходзіць новая перадача для дзяцей каталіцкага веравызнаня. Перадача мае адпаведную назву — «Дзіцячы ракурс», яе вядучы хлопчык Мікалай Карабко.


Падчас першай перадачы-знаёмства Мікалай сур’ёзна заяўляе ад імя ўсіх дзяцей, што яны «зусім не дзеці і іх хвалююць сур’ёзныя справы, а таксама яны хочуць прымаць больш значны ўдзел у жыцці Каталіцкага Касцёла».

Для сябе Мікалай выбраў місію вядучага «Дзіцячага ракурса». «У маёй перадачы я буду сустракацца са святарамі і задаваць ім пытанні, як і яны нам падчас святой Імшы!» — адзначае Мікалай і абяцае гледачам цікавыя і пазнавальныя сустрэчы.

І сярод першых пытанняў, якія Мікалай скіраваў да душпастыраў, былі пытанні пра боязь Божую, пра адрозненні і падабенствы паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама пра заступнікаў у вучобе.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.