Для навагрудскай моладзі прайшлі рэкалекцыі ва Усялюбе | Друк |
Беларусь
30.06.2017 09:08

З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выязныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў вёсцы Усялюб. У духоўных разважаннях прынялі ўдзел амаль 20 чалавек.

У першы дзень, тэмай якога было разважанне над словам «Бачыць», моладзь вучылася адкрываць Божы вобраз у кожным чалавеку і ў харастве свету.

Другі дзень моладзь вучылася слухаць, успрымаць і адказваць на Божае слова. Трэці дзень быў прысвечаны ўменню аналізаваць прагненні сэрца і пачуцці. У заключны дзень рэкалекцый катэхеза была прысвечана чысціні ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай і знаёмству з дзейнасцю сусветнага хрысціянскага руху «Чыстыя сэрцы».

Акрамя разважанняў над Божым словам падчас катэхезаў, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і ўдзелу ў святых Імшах, для моладзі ладзіліся інтэграцыйныя вясёлыя вечары, спартыўныя гульні і забаўляльныя конкурсы.

С. Хэлена Драбіновіч CSFN

 
© 2003-2024 Catholic.by