Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вершы
06.11.2008 16:58

Конкурс «Ян Павел ІІ змяняе маё жыццё»

Вершы (Бепершч Вікторыя, парафія Святога Апостала Андрэя ў в. Нарач)

Ян Павел у дарозе да Неба
Шлях Вечнасці меў па жыцці.
і з Божым Баранкам, як з хлебам,
ён здолеў любоў пранясці.


Ян Павел змяняе жыццё маладых,
Ян Павел вядзе за сабою,
Ян Павел сагрэе дзяцей, пажылых,
Ян Павел крочыць дарогай святою.


Ян Павел змяняе жыццё самотных,
Ян Павел змяняе маё жыццё,
Ян Павел прыносіць радасць гаротным,
яго палюбіла сэрца маё.


***

Ёсць многа славутых людзей,            
якія добра вядомы ўсім,
а ты не бачыў славы сваёй,
толькі прабачэння ў Бога прасіў.
Марыя ў жыцці памагала,
вяла праз боль і пакуты.
Краін ты прайшоў нямала,
і ўсюды Ты быў пачуты.
Спадзяваўся на моладзь, на нас,
глядзеў у будучыню, у светласць,
надзеі агеньчык у душы не гас,
бо ведаў, што мы — вечнасць.
Маліўся, на каленях стаяў —
і ўсё роўна спадзяваўся.
Ласкі Божай заўсёды чакаў,
у ружанчыку ты ратаваўся.
І зносіў пакуты, як Хрыстус,
і ў той жа час пра нас не забываўся.
Ты веру і надзею нам прынёс.
І для нас Апосталам застаўся.


Колькі радасных слёз
пры сустрэчы з табой,
і слабее мароз,
і мацнее любоў.
Цяпер ты не тут, а там,
але ўсё роўна з намі.
І не забыцца нам,
як сталі мы сваякамі.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.