Каталіцка-праваслаўную капліцу асвяцілі ў авіяцыйнай базе ў Мачулішчах | Друк |
Беларусь
24.06.2014 17:37

23 чэрвеня адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцка-праваслаўнай капліцы ў 50-й змешанай ордэна Чырвонай зоркі авіяцыйнай базе ў Мачулішчах.

На знак памяці аб авіятарах, якія загінулі ў Афганістане. У гэтай, так значнай для ваенных хрысціян Беларусі падзеі, бралі ўдзел епіскап Барысаўскі Веніямін і многія праваслаўныя святары, пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску ксёндз дзекан Уладыслаў Завальнюк, ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч, вышэйшае ваеннае кіраўніцтва, ініцыятар будоўлі -  камандзір 50-й змешанай авіяцыйнай базы палкоўнік Андрэй Юльянавіч Лук’яновіч і ваенныя лётчыкі 50-й базы.

 

Капліца, асвечаная епіскапам Веніямінам, стане месцам малітвы ўсіх веруючых ваенных авіябазы ў Мачулішчах.

Наталля Лаўрэнка

 
© 2003-2024 Catholic.by