12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка | Друк |
Беларусь
11.03.2015 10:50

12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка.

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні.

Таксама кардынал П’етро Паралін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пачатак у 20.00).

15 сакавіка ў 10.00 кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў маліцца аб поспеху гэтага візіту і заклікае прыняць актыўны ўдзел у вышэйузгаданых набажэнствах. Асабліва запрашаюцца моладзь і дзеці на сустрэчу і малітву з кардыналам П'етро Паралінам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by