Падчас урачыстасцяў у Будславе будзе адзначана 25-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі | Друк |
Беларусь
22.03.2016 14:43

25 гадоў з моманту адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі будзе адзначацца падчас сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, якія пройдуць 1-2 ліпеня.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«13 красавіка 1991 года Папа Рымскі Ян Павел ІІ аднавіў структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, усталяваў Мінска-Магілёўскую мітраполію, а таксама тры дыяцэзіі», — адзначыў арцыбіскуп.



«За гэты час Касцёл у Беларусі рос і ўзмацняўся. Сёння ў нас чатыры дыяцэзіі і восем біскупаў. Наладжана праца новых парафій і пастырствы вернікаў, таксама працуюць каталіцкія СМІ, выдавецтвы», — дадаў іерарх.
Паводле слоў арцыпастыра, сёлета ў Касцёле ў Беларусі прыпадае 25-я гадавіна заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама 25 гадоў біскупскай сакры біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

У Юбілейны Год Міласэрнасці ў Беларусі ўпершыню пройдзе Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца 24-26 мая ў Гродне.

Ілья Лапато, фота Віталія Палінеўскага

 
© 2003-2024 Catholic.by