Год таму Catholic.by «напрарочыў» Дзень вышыванкі 2 ліпеня — падчас свята ў Будславе | Друк |
Беларусь
28.06.2016 12:16

З 2016 году беларускія дзяржаўныя ўлады плануюць праводзіць Дзень вышыванкі 2 ліпеня — якраз у свята Маці Божай Будслаўскай. А роўна год таму наш сайт апублікаваў артыкул пад загалоўкам «Свята ў Будславе стала таксама святам беларускай вышыванкі».

Міністэрства культуры Беларусі абвясціла 27 чэрвеня пра распачацце новай традыцыі — правядзення Дня вышыванкі 2 ліпеня. Падчас свята ў Мінску адбудуцца адмысловы парад, раздача стужак з вышытым узорам, канцэрт, дыскатэка і нават рыцарскія спаборніцтвы.

Аднак у 2015 годзе якраз у дзень Будслаўскага свята нашы журналісты заўважылі, як шмат да Нацыянальнага санктуарыя прыйшло пілігрымаў у беларускіх вышытых кашулях, футболках з нацыянальным арнаментам ці са стужкамі з народнымі ўзорамі.


«Касцёл у нашай краіне вельмі клапатліва ставіцца да беларускай культуры; вышыванкі — гэта частка нашай культуры і самабытнасці; і калі гэта спрыяе ўмацаванню самасвядомасці, калі гэта частка нашай культуры, якую мы пачынаем шанаваць, прынамсі, такім чынам — я думаю, гэта вельмі добрая справа», — казаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч яшчэ ў 2014 годзе.

Прапануем вашай увазе тую мінулагоднюю фотасесію з будслаўскімі пілігрымамі ў вопратцы з нацыянальнымі арнаментамі.

Аляксандр Гелагаеў

 
© 2003-2024 Catholic.by