3 снежня ў Беларусі пройдзе пяты дзень фацімскай навэнны | Друк |
Беларусь
01.12.2016 09:29

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пяты дзень навэнны прыпадае на 3 снежня.

Праграма навэнны тут >>>

«У Фаціме Найсвяцейшая Маці сказала: “Бог хоча распаўсюдзіць па свеце пашану да майго Беззаганнага Сэрца”. Гэтая асаблівая пашана павінна знайсці адлюстраванне ў набажэнстве першых суботаў. Яго роля ў сучаснай гісторыі збаўлення настолькі вялікая, што Марыя дала абяцанне прыйсці на дапамогу з усімі ласкамі да тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам з Ёю будзе маліцца, каб перапрасіць Пана Бога», — будзем мы разважаць у пяты дзень фацімскай навэнны.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by