Да ўвагі нашых аўтараў і чытачоў | Друк |
Беларусь
19.08.2012 15:36

Паважаныя чытачы парталу Catholic.by, а асабліва тыя, хто праз дасыланне лістоў  з інфармацыяй аб падзеях Касцёла свайго рэгіёну становіцца нашым аўтарам. Дзякуем за вашую працу і актыўнасць. Як вы маглі заўважыць, раздзел беларускіх навін у многім папаўняецца дзякуючы вам. Для аптымізацыі нашага супрацоўніцтва пры напісанні артыкулаў просім улічваць ніжэйпрыведзеныя рэкамендацыі.


Патрабаванні да тэксту:

  • будзьце актуальнымі
  • пажадана, каб артыкул адказваў не толькі на пытанні «што», «дзе», «калі» адбылося, але і казаў пра адметнасць падзеі, яе асаблівасці, чым яна можа зацікавіць іншых
  • прозвішча і імя аўтара — абвязкова
  • кантактны тэлефон (для ўдакладнення інфармацыі пры неабходнасці).

 
Патрабаванні да фотаздымкаў:

  • прозвішча і імя аўтара фота — абавязкова
  • фотаздымкі рэзкія, выразныя
  • пажадана, каб на фота не прапісвалася дата здымак
  • фотарэпартаж складаецца мінімум з 5 фотаздымкаў
  • дасылаючы фота ў некалькіх лістах, пазначце ў першым колькі іх будзе (напр.: 1 ліст з 5; у наступным — 2 ліст з 5)
  • па магчымасці (і для тых, хто ў тэме) памер здымка па большым баку — 1000 пкс
  • пры архівацыі фотаздымкаў, калі ласка, тэкст дасылайце асобна ад архіва.

Матэрыялы для публікацыі просім дасылаць на электронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Дзякуй вялікі ўсім і яшчэ раз заахвочваем нашых чытачоў да супрацоўніцтва! Чакаем вашых артыкулаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by