Творчы фотарэпартаж: беларусы ў Вільні на свята Казюкаса | Друк |
Рознае
13.03.2015 14:21

Віктар Ведзень — студэнт журфака БДУ, які дзеліцца з чытачамі Сatholic.by сваёй фотатворчасцю. Увазе прадстаўляе фотаздымкі пілігрымкі ў Вільнюс падчас сёлетняга свята Казюкас.

«Больш за сто вернікаў з мінскага Чырвонага касцёла выправілася ў пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай і на свята Казюкас», — паведаміў фотамайстра і пацвердзіў гэта фотафактам.

Даведка: У Вільні адбываецца штогадовая ярмарка Казюкас, на якую з'язджаюцца гандляры і турысты з розных краін свету. Сваёй назве ярмарка абавязана св. Казіміру, апекуну Літвы і Польшчы, нябеснаму апекуну моладзі, а таксама апекуну Гродзенскай дыяцэзіі ў Беларусі, успамін якога адзначаецца 4 сакавіка.

Пілігрымку па Вільні мінскія вернікі пачалі ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай, дзе прынялі ўдзел у святой Імшы.

Пасля малітвы беларускія пілігрымы ўдзельнічалі ў экскурсіі па гістарычных і культурных месцах горада, настрой падчас якой упрыгожвала і падымала ярмарка.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by